“МЫ НА МАТЧЫНАЙ МОВЕ ЖЫВЁМ”
Сябры, аматары роднай мовы! Вось вы і дачакаліся! Мы зноў запрашаем вас да ўдзелу ўжо ў VI міжнародным (расійска-беларускім) конкурсе літаратурнай творчасці “Мы на матчынай мове жывём”, прысвечаным Міжнароднаму Дню роднай мовы, які адзначаецца ў свеце 21 лютага.
Арганізатар конкурсу – народны літаратурны калектыў “Світанак” (кіраўнік Валянціна Марчанка) Краснапольскага РЦК ДУК “ЦКС Краснапольскага раёна”. Конкурс праводзіцца дыстанцыйна (анлайн).
Дасланыя творы паэзіі і прозы Вашай аўтарскай творчасці журы ацэніць у намінацыях: “Мая родная мова” (творы, прысвечаныя роднай мове, – рускай ці беларускай), “На роднай мове гавару” (творы на любую тэму, напісаныя на