19 студзеня - Вадохрышча.
18 студзеня, напярэдадні, трэццяя, вадохрышчанская куцця. Галодная - гэты дзень беларус посціць.
У дзень Вадохрышча ўсе прытрымліваліся строгага посту да таго часу, пакуль не прынясуць з царквы свянцонай вады і пакуль кожны член сям'і не вып'е яе крыху. Частка гэтай вады звычайна наліваецца ў бутэльку і захоўваецца цэлы год. Ёй акрапляюць саху і валоў, калі першы раз выязджаюць у поле араць, а таксама кароў і авечак пры першым выгане іх у поле.
На Вялікай і Белай Русі народ адзначаў тры маразы: хрышчэнскія (вадохрышчанскія і вадасвецція), афанасьеўскія (каля 31 студзеня); срэценскія (15 лютага). Калі хрышчэнскія маразы бяруць верх над каляднымі і срэценскімі, то ўв