🎉Сёння вялікае свята ў Віталя Рагожкіна – 50 гадоў🎂
У складзе БАТЭ Віталь Васільевіч два разы станавіўся чэмпіёнам краіны (1999, 2002), два разы сярэбраным прызёрам (2000, 2003) і адзін раз браў бронзавыя медалі🔥
⚽️Будучы гульцом нашага клуба, ён тройчы ўключаўся ў спіс «22 лепшых футбаліста чэмпіянату» (1999, 2000, 2001). Усяго за БАТЭ Рагожкін правёў 99 афіцыйных матчаў, у якіх забіў 5 галоў і аддаў 15 выніковых перадач🔝
🙌🏼З юбілеем, Васільевіч! Хай здароўе ніколі не падводзіць, а жыццё прымушае ўсміхацца як мага часцей🎉