🥶 25-градусны мароз зафіксавалі гэтаю ноччу на метэастанцыі «Палеская» У Докшыцах было амаль мінус 22°С, у Мінску — мінус 14,5°С. Зараз у Мінску (а 10.20 раніцы) — мінус 13,7°С. Метэаролагі кажуць, што такое марознае надвор’е пратрымаецца некалькі дзён.
    1 комментарий
    1 класс
    Манахіні, якія дапамагаюць акупантам, больш не змогуць трапіць у Еўропу Ігуменні Чайнікавай і манахіні Ювеналіі анулявалі від на жыхарства ў Эстоніі і забаранілі ўезд у краіны Шэнгенскай зоны. Прычынай сталася іх актыўная падтрымка вайны супраць Украіны. Жанчыны збіралі грошы на дроны і вайсковую тэхніку для акупантаў, а таксама ездзілі на акупаваныя тэрыторыі і супрацоўнічалі з арміяй РФ. Раней манахіні супрацоўнічалі з Нарвскім манастыром і таму атрымлівалі эстонскі ВНЖ.
    1 комментарий
    1 класс
    💪 Жанчыны Беларусі зноў даказалі сваю моц І нават у самых «мужчынскіх» сітуацыях. Паглядзіце самі!
    1 комментарий
    0 классов
    ⛓️ Супрацоўніка КДБ, які трапіў ва ўкраінскі палон, вярнулі ў Расею, а потым асудзілі ў Беларусі Як піша выданне reform.news, Максім Зязюльчык ваяваў на баку Расеі ў складзе ПВК «Рэдут» і быў узяты ў палон 19 верасня 2022 года. Шаўчэнкаўскі раённы суд Кіева ў студзені 2023 году прысудзіў яго да 10 гадоў пазбаўлення волі за наёмніцтва (ч. 4 арт. 447 КК Украіны). З матэрыялаў суду вынікае, што, калі пачалася вайна, беларус, ураджэнец Рудзенска, служыў па кантракце ў Беларусі. Ад камандзіра сваёй часці ён даведаўся пра ПВК «Рэдут» і вырашыў пайсці ў наёмнікі. У ліпені 2022 году ён прыехаў у расейскі Тамбоў і падпісаў кантракт з ПВК. 19 верасня быў узяты ў палон. 8 лютага 2024 году Украіна перадала Расеі палоннага грамадзяніна Беларусі. Восенню 2024 году пры перасячэнні мяжы РФ і Беларусі яго затрымалі. 8 жніўня 2025 году ў Магілёўскім абласным судзе пачаўся працэс у закрытым пасяджэнні, і ён быў асуджаны па артыкулах «здрада дзяржаве» і «наёмніцтва».
    1 комментарий
    0 классов
    ❤️ Фота тыдня: Марыя Калеснікава ўбачыла сваю сястру Таццяну праз пяць гадоў турмы 18 снежня 2025 года былых палітвязняў прывезлі ў Варшаве. Іх сустракалі валанцёры, журналісты, родныя і палітыкі. Больш моцных здымкаў тыдня глядзіце па спасылцы (праз VPN) https://belsat.eu/90661972/stralyanina-u-sidnei-i-pratesty-fermerau-u-bruseli-fatagrafii
    1 комментарий
    1 класс
    💥 У Маскве выбухнуў аўтамабіль распрацоўніка цэлеўказальнікаў для дальнабойных ракетаў Раніцай 1 снежня ў двары жылога дому па вуліцы Радужная ў Новай Маскве ўзарваўся аўтамабіль. У машыне нікога не было. Як паведамляецца ўласнік аўта – 41-гадовы доктар фізіка-матэматычных навук, у галіне квантавай электронікі расейскага НДІ «Полюс» ім. Стэлмаха.
    2 комментария
    0 классов
    Еще грустной беларуской реальности - всё чаще задерживают и так небольшие зарплаты
    64 комментария
    5.3K классов
    🤦 У Расеі выпусцілі новы, вельмі «скрэпны», Тлумачальны слоўнік дзяржаўнай расейскай мовы. 🫢 У слоўніку пашырылі лік каранёў, залічаных ненарматыўнымі: цяпер іх чатырнаццаць замест чатырох, як было раней. Да спісу мацерных асноў дадалі «-жоп-», «-говн-», «-шлюх-», «-муд-», «-бзд-», «-перд-» і шэраг другіх. Словы з гэтымі каранямі цяпер афіцыйна забароненая ў сферах, дзе выкарыстанне дзяржаўнай мовы абавязковае. Журналісты і мовазнаўцы адзначылі, што частка артыкулаў адметныя сваёй адкрытай ідэалагічнымі фармулёўкамі. Так, «аўтарытарызм» названы «найбольш эфектыўнай формай кіравання ў цяжкі час»; «вораг – той, хто прызнаны ўладай варожым народу, уладзе і дзяржаве». Слоўнік абавязковы для карыстання ў афіцыйным ужытку і ёсць узорам для школаў.
    1 комментарий
    0 классов
    🧱Канструктар для дарослых Больш ніякіх раствораў, плітачнікаў і доўгіх пыльных рамонтаў
    1 комментарий
    0 классов
    🤖 ChatGPT даваў парады ўкраінскай уцякачцы ў Польшчы, як здзейсніць самагубства. Ён нават дапамог напісаць ёй перадсмяротную запіску. Вікторыя пачала актыўна размаўляць з ботам пасля пераезду – у жыцці пачаліся прыкрасці, а чат заўсёды быў на сувязі. Часам ліставанне магло трываць да 6 гадзін на дзень. Калі ў жанчыны пачалася дэпрэсія і яна задумалася пра самагубства, ChatGPT пачаў абмяркоўваць дэталі, «плюсы і мінусы» розных спосабаў, нават склаў для яе перадсмяротную запіску. Пасля гэтага Вікторыя паказала запіску сваёй маці і пастанавіла звярнуцца па дапамогу.
    1 комментарий
    0 классов
Фильтр
  • Класс
Показать ещё